New Music

Папаўняем архіў. Год 2007. Дыск New Music ад 34mag – гэта беглы погляд на стан цікавай альтэрнатыўнай беларускай музыкі ў 2007 годзе. 11 матэрыялаў – 11 гуртоў, якія тады падаваліся незвычайнымі і перспектыўнымі. На дыску ты знойдзеш музыку, а быць можа, і порцыю настальгіі.

ТЭМА НУМАРУ:

New Music

Увядзі ў радку пошуку на myspace.com слова Belarus. Гарантуем: ты будзеш здзіўлены колькасцю музыкаў і дыджэяў у сваёй роднай краіне. Выйдзі ў цэнтр горада ўвечары, недзе пасля 20:00. За 15 хвілінаў ты налічыш пару дзясяткаў маладых людзей з гітарамі за плячыма. А цяпер урубі FM ці залезь на які-небудзь прыстойны хіт-парад у нэце. Колькі новых песень, зробленых рукамі тваіх суайчыннікаў, ты налічыш за апошні месяц?

Гэта не зборнік хітоў і не складанка ў стылі «альтэрнатыва бай». Хутчэй – проста 11 гуртоў, якія руляць. Новы беларускі music, што хутка будзе гучаць «з кожнага вакна». Прынамсі, марыць, як казалі нашы мамы і таты, не шкодна.

На дыску New Music ты знойдзеш:

  CherryVata. У актыве гурта – альбом «Где?!» на найбуйнейшым беларускім рэкард-лэйбле / тэкст + флэш-інтэрв’ю

  «Анонимка». Сямейны олдскул-электра-поп-панк-дуэт «Анонимка» выступае пакуль нячаста, але западае ў душу адразу / тэкст + флэш-інтэрв’ю

  «Фляус и Кляйнн». Наваполацкі хрысціянскі гурт «Фляус и Кляйнн» падсілкоўвае сваім ззяннем увесь родны горад / тэкст + відэарэпорт

  «ДетиДетей». Хто ўпершыню чуе «ДетиДетей», здзіўляецца: як магло здарыцца так, што я раней нічога не ведаў пра гэтую каманду? / тэкст + відэарэпорт

  «Глюкі». Магілёўскі панк-гурт падчас інтэрв’ю на іншым канцы проваду п’е гарэлку з «Бёрнам» / інтэрв’ю + фота

  Hair Peace Salon. Не з першага разу нават самы заўзяты аматар брыт-попу запомніць назву беларускай каманды Hair Peace Salon / тэкст + аўдыяінтэрв’ю + фота

  «Мамкины Бусы». Утульны сталічны гурт «Мамкины Бусы» грае канцэрты на менскіх кухнях / відэарэпорт

  4Kuba. Хутка пад акорды гэтых брэсцкіх хлопцаў у якім-небудзь парыжскім клубе будуць аджыгаць Федзя Бэгбэдэр і парыжанкі / відэарэпорт

  Dali. Малады гурт Dali ледзь не прабіўся на «Еўрабачанне» ад Беларусі / тэкст + аўдыяінтэрв’ю + фота

  «Переходник». Гурт-стан душы – справа рук Лёні Паўлёнка, галоўнага па вядомым «Нагуалі» / відэарэпорт

  «Сандэш». Гэтыя чувакі пераканаюць цябе ў тым, што крышнаіцкая музыка – не толькі вялікі барабан і «харэ-крышна харэ-рама» / тэкст + відэарэпорт

 

Як карыстацца .iso-файлам

   


   
  • 34mag
  • 2007-05-04
  • 797
  • 0

ПАДЗЯЛІЦЦА З СЯБРАМІ

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Пакуль няма ніводнага каментара

КАМЕНТАВАЦЬ

Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.
34travel.by Правінцыя Пяршак

E-mail: 34popis@gmail.com | Пры выкарыстанні матэрыялаў 34mag.net актыўная спасылка абавязковая!